Get Adobe Flash player

Январь 2010


ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”
за   2008—2009 навучальны год

Пры арганізацыі дзейнасці піянерскай дружыны ў 2008—2009 н.г. былі вызначаны наступныя мэты і задачы:

  • стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару  за гераічнае мінулае сваёй Радзімы;
  • гатоўнасць раскрыць і прымяніць свае здольнасці на карысць сабе, сваей сям’і, іншым людзям, Радзіме;
  • фарміраванне ўсебаковаразвітай асобы;
  • развіцце творчага патэнцыялу піянераў;
  • развіццё піянерскага руху і павышэнне прэстыжу  БРПА.

На пачатак 2008 навучальнага года піянерская дружына імя М.Г. Мармулёва налічвала 480 піянераў. На прыканцы года яе колькасць павялічылася на 81 член.

Работа 2008—2009 года была накіравана на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу года піянеры актыўна ўдзльнічалі ў акцыях: “Дом без адзіноты”, “Падзяліся цяплом душы сваей”, “Ветэраны жывуць побач”, “Падарунак ветэрану”, “Сіні платочак”. “Абеліск”. Піянерамі і членамі БРСМ вялася актыўная работа па аказанню дапамогі ветэранам ВАВ, ветэранам працы. Цімураўцы не толькі віншавалі ветэранаў з Днем Перамогі, але не забывалі пра іх дні нараджэння і іншыя святы: запрашалі на ўрокі Мужнасці, класныя гадзіны, канцэрты. Піянерскія атрады 5в і 5а класаў даведаліся пра цяжкасці жыцця ў гады ВАВ узніцы Сідарэнка Аліны Васільеўны. Рабяты з цікавасцю слухалі аб праведзеных баявых аперацыях у ваенныя часы Астроўскага Яўгенія Васільевіча. Удзел у паісковай акцыі “Гісторыя адной узнагароды” зацікавіў піянераў. Цімураўскія атрады 9б, 9в, 11в  класаў з захапленнем наведваюць ветэрана ВАВ Астроўскага Яўгенія Васільевіча, які з вялікай радасцю заўжды сустракае вучняў. Дзеці ўбачылі сапраўдныя медалі і ордэн Жукава, якімі быў узнагароджаны ветэран; стварылі відэафілім, які быў паказаны на ўроку Мужнасці акцябратам і малодшым піянерам. За актыўны ўдзел у гэтым конкурсе дружына атрымала І месца ў раёне.

13 верасня ў атрадах прайшлі свточныя піянерскія зборы, дзе кожны піянер прымаў актыўны ўдзел і ніхто не застаўся без падарунка.

Піянеры і члены БРСМ з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Маці, акцыі “Першае слова матуля”. Хадзілі да ветэранаў ВАВ і ветэрвнаў працы і віншавалі іх, запрашалі на сустрэчы, сваімі рукамі выраблялі красачныя паштоўкі і кветкі, прыбіралі алею Маці і садзілі клёны ўздоўж алеі.

У святочнай абстаноўцы ў кастрычніку вучні 2-х класаў павялічылі рады БРПА на 85 членаў.  Даказваючы сваімі ўчынкамі  і  справамі, яны сталі сапраўднымі акцябратамі.

У лістападзе праходзіў раённы піянерскі інтэлектуальны тур на веданне гісторыі роднага горада, на якім каманда заняла 3 месца. У гэтым жа месяцы заўжды праводзіцца гімназічная піянерская  акцыя “Дапаможам бібліятэцы”. Піянеры сваімі рукамі стваралі “новае жыццё ” старым кнігам, часопісам.

У красавіку 2009 года прыём у піянеры праходзіў  у афганскім музеі з удзелам  ветэрана-афганца Ясінскага Канстанціна Максімавіча. Піянеры ўважліва слухалі расказ ветэрана пра гераічнае мінулае беларускага народа.

Піянерская дружына прыняла актыўны ўдзел у акцыях “Цуды на Каляды”, “Рука ў руцэ”, “Цёплы дом”. Акцябраты, піянеры, члены БРСМ з радасцю падзялілася сваімі цацкамі, кнігамі, канцтаварамі і іншымі рэчамі з дзеткамі, якія знаходзяцца ў Доме Дзіцяці і сацыяльным прытулку. Нашы рабяты штогод віншуюць гэтых дзяцей з навагоднімі святамі: паказваюць спектаклі, гуляюць у гульні, дораць падарункі. На абласным злёце дружына атрымала грамату за актыўны ўдзел у акцыі “Цуды на каляды”.

Піянеры  нашай дружыны з вялікім гонарам і задавальненнем  удзельнічалі на абласным злеце Барысаўскай раённай піянерскай арганізацыі. Гэта — акцябронак Луцкевіч Данііл (2в кл.), піянеры – Седляр Карына (5а кл.), Бахар Юра (6а кл.), Доўгель Юлія (6а кл.), Крапіўка Марыя (6в кл), Захарэвіч Алена (9б кл.), Сідарэнка Андрэй (9б кл.), Валкавец Дар’я (9б) і інш. За актыўны ўдзел у справах раённай піянерскай арганізацыі вучні атрымалі граматы.

У лютым  былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню юнага героя-анціфашыста: зборы, спартыўныя спаборніцтвы, піянеры прыходзілі ў акцябрацкія атрады і расказвалі пра подзвігі піянераў-герояў.

Традыцыйным стала правядзенне ўрокаў Мужнасці з удзелам ветэрана-афганца Ясінскага Канстанціна Максімавіча, якога заўжды з цікавасці слухаюць нашы вучні рознага узросту, а таксама госці раённага семінара, які праходзіў у гэтым годзе у час свята, прысвечанага Дню Абаронцаў Айчыны. Для членаў БРСМ былі праведзены ваенна-спартыўныя спаборніцтвы, якія паказалі сваю фізічную падрыхтоўку і гатоўнасць абараняць сваю Айчыну.

Піянеры гімназіі не толькі актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах, але і з задавальненнем вядуць школьныя святы і мерапрыемствы, збіраюць макулатуру і металалом, прыбіраюць тэрыторыі і помнікі, саджаюць дрэвы, кустарнікі і кветкі, алеі, удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, акцыях “Чысты двор”, “Зберажом лясы Беларусі”(па збору макулатуры), “Кармушка” і інш. Толькі за гэты год было здадзена каля 11 тон макулатуры. У акцыі па збору макулатуры І месца заняў акцябрацкі атрад 2а класа ( 814 кг), ІІ месца – піянерскі атрад 7а класа ( 774 кг), ІІІ месца 9в класа (268  кг). З кожным годам азарт павялічваецца.

Сакавік выдзяляецца самым прыемным святам для жанчын-ветэранаў, якіх заўжды віншуюць са святам 8 Сакавіка нашы піянеры і запрышаюць на святочны канцэрт з удзелам саміх піянераў,акцябрат і членаў БРСМ.

У красавіку рады БРПО папоўніў 81 вучань. Урачысты прыём прайшоў у афганскім музеі гімназіі з экскурсіяй і сустрэчай ветэрана.

У Дзень піянерскай дружбы адбыліся спартыўныя спаборніцтвы паміж акцябрацкімі атрадамі 3-х класаў.

Штогод на святы, прысвечаныя Дню Перамогі,  Дню абаронцаў Айчыны, піянеры з гонарам нясуць Вахту Памяці ў помніка экіпажу Паўла Рака і ўскладаюць кветкі і вянкі да помнікаў ахвярам фашызму і  загінуўшым лётчыкам на моглках “Барок”.

Па выніках зробленай работы: праведзеных акцый, мерапрыемстваў, конкурсаў,  піянерскі актыў дапамагае выпускаць традыцыйную газету “Піянерскі веснік”.

Па выніках года самымі актыўнымі сталі акцябрацкія атрады 2-х — 4-х класаў, піянеры 5а, 5б, 6а, 6б, 6в, 7а,  8а, 8б, 8в, 9б, 9в класаў.

Але, нягледзячы на добрыя вынікі работы піянерскай дружыны, у  рабоце ёсць недахопы:

  • недастатковая актыўнасць і зацікаўленасць класных кіраўнікоў пры рабоце  з атрадам;
  • цяжкасці з фінансаваннем правадзімых мерапрыемстваў.

У наступным навучальным годзе піянерскай арганізацыі гімназіі неабходна:

  • максімальна павысіць колькасць піянераў;
  • удасканаліць работу з класнымі кіраўнікамі піянерскіх атрадаў;
  • павысіць прыстыж піянерскай дружыны гімназіі ;
  • удасканаліць работу з акцябратамі.

Педагогі-арганізатары:             А.Г. Пушкіна

В.Б. Кудраўцава



пп

Назва
факультатываў

Накірунак факультатываў

Колькасць вучняў, якія наведваюць факультатывы

Аўтары
праграм
Назва
праграм
1кл.
1. Асновы моўнай культуры (4 групы) гуманітарны 37 Т.М.Шылько Асновы моўнай культуры (4 групы)
2. Вучуся творча думаць (2 групы) гуманітарны 10 Д.М.Аляксееў Вучуся творча думаць І-Ivrкл.
3. Развіццё творчых здольнасцей (1 група) прыродазн. —

матэматычн.
6 С.А.Гін Развіццё творчых здольнасцей (Свет загадак 1кл).
4. Здаровы лад жыцця (2 групы) сацыякульт 12 Л.І.Дурэйка Здаровы лад жыцця (Прырода і здар. 1 клас)
2клас
1. Асновы моўнай культуры (3 групы) гуманітарны 19 Т.М.Шылько Асновы моўнай культуры І-Ivкл.
2. Развіццё творчых здольнасцей(2групы) прыродазн. —

матэматычн.
10 С.А.Гін Развіццё творчых здольнасцей(Мір чалавека 2 клас)
3. Футбол спартыўны 15
3клас
1. Асновы моўнай культуры(4 групы) гуманітарны 38 Т.М.Шылько Асновы моўнай культуры І-Ivкл
2. Мая Айчына(2групы) сацыякульт 14 В.В.Буткевіч Мая Айчына (Сям’я – аснова дзяржавы. 3кл)
3. Азбука Берагошы(4групы) сацыякульт 29 І.В.Галуза Азбука Берагошы ІІ-Ivкл.
4. Мая Міншчына(1групы) сацыякульт 5 Мая Міншчына
5. Футбол спартыўны 15
4клас
1. Асновы моўнай культуры(3групы) гуманітарны 17 Т.М.Шылько Асновы моўнай культуры І-Ivкл.
2. Азбука Берагошы 5 І.В.Галуза Азбука Берагошы ІІ-Ivкл
3. Мая Міншчына(2групы) сацыякультурны 10 Мая Міншчына
4. Асновы моўнай культуры(3групы) гуманітарны 17 Т.М.Шылько Асновы моўнай культуры І-Ivкл
5. Вучуся творча думаць(4групы) 21 Д.М.Аляксееў Вучуся творча думаць І-Ivкл
6. Мастацка-моўная дзейнасць на замежнай мове (6 груп) гуманітарны 61 М.Л.Лапіцкая Мастацка-моўная дзейнасць на замежнай мове ІІ-Ivкл
7. Барысавазнаўства 5 Барысавазнаўства
8. Футбол спартыўны 15
5 кл

1.
Развіццё маўлення гуманітарны 6 Я.М.Лаўрэль Развіццё маўлення.

V-VII кл
2. Слова о добром и прекрасном гуманітарны. 7 А.Г.Балыніна Слова о добром и прекрасном
3. Мастацкае чытанне і драматызацыя. гуманітарны 8 І.Н.Андрэасян Мастацкае чытанне і драматыз.  V-VII кл
4. Мастацкае чытанне і драматызацыя гуманітарны. 6 І.М.Андрэасян Мастацкае чытанне і драматызацыя
5. Здаровы лад жыцця сацыякультурны 7 А.Я.Квалава. В.В.Галубец Здаровы лад жыцця
6. Святы і традыцыі сацыякультурны 5 Н.А.Шчуплік Святы і традыцыі
7. Таямніцы прыроды прыродазн. —

матэматычн.
8 Ю.М.Мяцельскі Таямніцы прыроды Vкл
8 Матэмат. пасля ўрокаў прыродазн. —

матэматычн.
19 З.П.Здановіч Матэмат. пасля ўрокаў V-VII кл
9. Футбол спартыўны 13
6 клас

1.
Матэмат. пасля ўрокаў прыродазн. —

матэматычн.
25 З.П.Здановіч Матэмат. пасля ўрокаў V-VII кл.
2. Мастацкае чытанне і драматызацыя. гуманітарны 9 І.М.Андрэасян Мастацкае чытанне і драматызацыя
3. Святы і традыцыі сацыякультурны 5 Н.А.Шчуплік Святы і традыцыі
4. Здаровы лад жыцця сацыякультурны 5 А.Я.Квалава. В.В.Галубец Здаровы лад жыцця
5. Барысаўшчына гістарычн. і сучасн. сацыякультурны 8 Л.П...Гаўрыш і інш Барысавазнаўства
6. Развіццё маўлення гуманітарны 9 Я.М.Лаўрэль Развіццё маўлення.

V-VII кл
7. Практическ. грамматика гуманітарны 12 Т.В.Рубанік Практическ. Грамматика.

V-VII кл
8. Футбол спартыўны 15
7 клас
1. Орфография гуманітарны 7 Т.В.Ігнатовіч Орфография VІ-VII кл.
2. Рашэнне нестандарт. тэкставых задач прыродазн. —

матэматычн.
16 Т.П.Бахціна Рашэнне нестандарт. тэкставых задач

V-VIIІ кл.
3. Культ.моўных зносін гуманітарны 6 П.П.Лявонцьева І.В.Чэпік Культ.моўных зносін VІІ-VIIІ кл.
4. Здаровы лад жыцця сацыякультурны 10 А.Я.Квалава. В.В.Галубец Здаровы лад жыцця
5. Алгарытмізацыя і праграмаванне прыродазн. —

матэматычн.
7 А.Б.Кандратовіч, В.П.Лакціна Алгарытмізацыя і праграмаванне VІІ-VIIІ кл.
6. Барысаўшчына: славутыя і знакамітыя сацыякультурны 6 Л.П.Гаўрыш і інш. Барысавазнаўства
7. Футбол спартыўны 12
8 клас
1. Стилистика русского языка гуманітарны 7 І.М.Саніковіч Стилистика русского языка VIIІ-ІХ кл.
2. Стылістыка тэксту гуманітарны 5 Я.М.Лаўрэль Стылістыка тэксту VIII-X кл.
3. Тэорыя і практыка рашэння алгебраічн.нестанд.

задач
прыродазн. —

матэматычн.
10 К.А.Ананчанка, І.Н.Рынейскі, Е.П.Красюк Тэорыя і практыка рашэння алгебраічн.нестанд.

задач
4. Юны даследчык прыродазн. —

матэматычн.
7 Юны даследчык VІІ-VIIІ кл.
5. Алгарытмізацыя і праграмаванне прыродазн. —

матэматычн.
10 А.Б.Кандратовіч, В.П.Лакціна Алгарытмізацыя і праграмаванне VІІ-VIIІ кл.
6. Здаровы лад жыцця сацыякультурны 5 А.Я.Квалава. В.В.Галубец Здаровы лад жыцця
7. Культура моўных зносін гуманітарны 6 П.П.Лявонцьева І.В.Чэпік Культ.моўных зносін VІІ-VIIІ кл.
8. Барысаўшчына: культурная спадчына сацыякультурны 6 Л.П.Гаўрыш і інш. Барысаўшчына: культурная спадчына
9. Футбол спартыўны 15
9 клас
1. Цяжкія пытанні сінтакс. і пунктуац.

(2 групы)
гуманітарны 23 В.П.Протчанка Цяжкія пытанні сінтакс. і пунктуац.

(2 групы) ІХкл.
2. Обучение орфографии на основе межуровневых связей ( 2 группы) гуманітарны 17 Л.Г.Балыніна Обучение орфографии на основе межуровневых связей ( 2 группы) ІХ кл.
3. Рашаем без памылак

(3 групы)
прыродазн. —

матэматычн.
48 С.І.Зянько Рашаем без памылак ІХ кл.
4. Юны даследчык прыродазн. —

матэматычн.
10 Юны даследчык

ІХ-Х кл
5. Асновы вектарнай графікі прыродазн. —

матэматычн.
5 С.У.Высоцкая Асновы вектарнай графікі ІХ-Х кл
6. Асновы спажывецкіх ведаў сацыякультурны 5 А.В.Суша Асновы спажывецкіх ведаў у галіне бяспекі харчавання ІХ кл.
7 Мая Міншчына сацыякультурны 12 Мая Міншчына
8. Асновы выбару прафесіі сацыякультурны 5 А.М.Прашчыцкая Мая прафесійная будучыня
9. Падарожжа па краінах свету прыродазн. —

матэматычн.
5 А.А.Зыль, А.П.Рабушка Падарожжа па краінах свету VIIІ-ІХ кл
10. Колькасныя суадносіны ў хіміі прыродазн. —

матэматычн.
8 Т.А.калевіч, В.Э.Матуліс, В.Э.Матуліс, Колькасныя суадносіны ў хіміі
11. Футбол спартыўны 14
10 клас

1.
Стылістычныя рэсурсы тэксту гуманітарны 19 Я.М.Лаўрэль Стылістычныя рэсурсы тэксту
2. Сістэма тыповых тэставых заданняў і задач па матэм. (3гр) прыродазн. —

матэматычн.
30 В.В.Казачонак Сістэма тыповых тэставых заданняў і задач па матэм.  ІХ-ХІ кл
3. Асновы вектарнай графікі прыродазн. —

матэматычн.
6 С.У.Высоцкая Асновы вектарнай графікі ІХ-Х кл
4. Экалогія чалавека прыродазн. —

матэматычн.
13 І.Р.Клявец Экалогія чалавека

Х кл.
5. Асновы перакладу (2 групы) гуманітарны 15 Г.В.Папова Асновы перакладу

Х кл.
6. Колькасныя суадносіны ў хіміі прыродазн. —

матэматычн.
6 Т.А.Калевіч, В.Э.Матуліс, В.Э.Матуліс, Колькасныя суадносіны ў хіміі
7. Асновы выбару прафесіі сацыякультурны 5 А.М.Прашчыцкая Мая прафесійная будучыня
8. Матэматыка ў рашэнні фізічных праблем (2 групы) прыродазн. —

матэматычн.
14 Матэматыка ў рашэнні фізічных праблем ІХ-Хкл.
11’клас
1. Майстэрства пераказу (2 групы) гуманітарны 18 Г.М.Валочка Майстэрства пераказу ХІ кл.
2. Рашэнне складаных задач (3 групы) прыродазн. —

матэматычн.
17 Рашэнне складаных задач
3. Біялагічная навука ў гісторыі цывілізацыі прыродазн. —

матэматычн.
7 Біялагічная навука ў гісторыі цывілізацыі Х-ХІкл.
4. Паўторым хімію прыродазн. —

матэматычн.
10 Н.В.Манкевіч, Д.І.Мычко, Н.А.Ільіна Паўторым хімію ХІ кл.
5. Асновы вектарнай графікі прыродазн. —

матэматычн.
6 С.У.Высоцкая Асновы вектарнай графікі ІХ-ХІ кл
6. Лексіка- граматычны практыкум (2 групы) гуманітарны 10 Т.П.Лявонцьева, І.В.Чэпік Лексіка- граматычны практыкум  Х-ХІкл.
7. Сістэма тыповых тэставых заданняў і задач па матэм. (2 групы) прыродазн. —

матэматычн.
29 В.В.Казакова Сістэма тыповых тэставых заданняў і задач па матэм. ХІ кл.
8. Риторика гуманітарны 10 Л.А.Мурына Риторика

Тэгі:


Панядзелак-пятніца

Аўторак

Субота

Інфарм.час.  8.00 — 8.15

1. 8.00 – 8.20 – 8.45 8.20 – 8.40 –   9.05 1. 8.00 – 8.20 – 8.45
2. 8.55 – 9.15 – 9.40 9.15 – 9.35 – 10.00 2. 8.55 – 9.15 – 9.40

Вялікі перапынак

Вялікі перапынак

3. 9.55 – 10.15 – 10.40
3. 10.00 – 10.20 – 10.45 10.15 – 10.35 – 11.00 4. 10.55 – 11.10 – 11.40
4. 11.00 – 11.20 – 11.45 11.15 – 11.35 – 12.00 5. 11.50 – 12.10 – 12.35

Вялікі перапынак

Вялікі перапынак

6. 12.45 – 13.05 – 13.30
5. 12.05 – 12.25 – 12.50 12.15 – 12.35 – 13.00
6. 13.00 – 13.20 – 13.45 13.10 – 13.30 – 13.55

Тэгі:


1-ыя класы

2-4-ыя класы

1 урок    –   9.05 — 9.40

Вялікі перапынак 20 хвілін

(снеданне)

2 урок    –   10.00 — 10.35

Вялікі перапынак

3 урок    –   10.55 — 11.30

Вялікі перапынак

4 урок    –   11.50 — 12.25

5 урок     – 12.35 – 13.10

1 урок – 8.00 – 8.45

2 урок – 8.55 – 9.40

Вялікі перапынак

(снеданне 2 класы)

3 урок – 10.00 – 10.45

(снеданне 3-4 класы)

4 урок – 11.00 – 11.45

Вялікі перапынак

5 урок – 12.05 – 12.50

Тэгі:


Панядзелак, серада, чацвер, пятніца

Аўторак

Субота

12.05 – 12.50 (для вуч., у якіх 4 ур.)

13.10 – 13.55 (для вуч., у якіх 5 ур.)

14.05 – 14.50 (для вуч., у якіх 6 ур.)

15.00 – 15.45

15.55 – 16.40

16.50 – 17.35

17.45 – 18.30

12.20 – 13.05 (для вуч., у якіх 4 ур.)

13.20 – 14.05 (для вуч., у якіх 5 ур.)

14.15 – 15.00 (для вуч., у якіх 6 ур.)

15.10 – 15.55

16.05 – 16.50

17.00 – 17.45

17.55 – 18.40
08.55 – 09.40

09.55 – 10.40

10.55 – 11.40

11.50 – 12.35

12.45 – 13.30

13.35 – 14.20

1-ыя класы

11.50 – 12.35 (для вуч., у якіх 3 ур.)

12.45 – 13.30 (для вуч., у якіх 4 ур.)

Тэгі:

У ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” нашага горада працуе музей гісторыі і культуры Барысаўшчыны.

Напісанне яго гісторыі пачалося 6 верасня 1993г. як мастацка-этнаграфічнага музейя-студыі. Асновай тагачаснай экспазіцыі з’яўляўся збор прадметаў побыту, інструментаў і прыладаў працы, якімі карысталася на Барысаўшчыне ў паўсядзённым жыцці яе насельніцтва ў І палове ХХ ст. Экспанаты прыносілі ў будучы музей вучні, настаўнікі і іншыя работнікі нашай установы. З 2005г. па 2008г. вялася рэканструкцыя памяшкання, а таксама ішло стварэнне новых экспазіцый.

Сёння дзейнічаюць этнаграфічная экспазіцыя, экспазіцыя, прысвечаная беларускаму пісьменніку Янку Маўру (Івану Міхайлавічу Фёдараву), экспазіцыя “Гісторыя населеных пунктаў нашага краю”, а таксама экспазіцыя “Мастацкая, дэкаратыўна-прыкладная і навуковая творчасць вучняў і настаўнікаў”. Агульная колькасць адзінак захавання, як асноўнага, так і дадатковага фондаў, дасягнула лічбы 262.

Этнаграфічная экспазіцыя складаецца з экспанатаў як той першай экспазіцыі, так і новых. У ёй прадстаўлены будаўнічыя інструменты: дрыль, гэблі, пілы, каваны малаток і цясло; неабходныя для вырабу тканіны з лёну церніца, трапло, матавіла, прасніца з верацёнамі і самапрадка. Знаходзяцца тут і драўляныя ступа з таўкачамі, начоўкі, апалушка, збівалка, таўкачык, сальніца, лыжкі і апалонік, металічныя сярпы, самавар, сахор, бязмен, спружынныя нажніцы, восці, самаробны бубен, а таксама бандарныя вырабы дзяжа і цэбар, плеценыя з дранкі і лубу кошы і лапці. Значную частку этнаграфічнай экспазіцыі складаюць вырабы з тканіны і нітак: адзенне, дарожкі, сурвэткі, карункі, ручнікі, посцілкі, палавікі.

Экспазіцыя, прысвечаная Янку Маўру, які ў 1905 – 1906 гадах працаваў у Бытчанскай народнай вучэльні памочнікам настаўніка, налічвае такія прадметы, як пісьмовы стол, стул, кніжная паліца, фотаздымкі сям’і пісьменніка, фотакопіі аўтографаў верша Я.Коласа “Майму свату” і старонкі аповесці Я.Маўра “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”, насценны гадзіннік з боем, а таксама падарункі пісьменніку ад чытачоў: ваза з партрэтам А.С. Пушкіна, статуэтка “Футбаліст” і насценная карціна. У другой частцы экспазіцыі прадстаўлены асабовыя рэчы пісьменніка: шалік, дзве кашулі, халат, шляпа, два гальштукі, пальчаткі, а таксама талерка, міска і сподак з кубкам, якімі карыстаўся Я.Маўр. Прадстаўлена тут і мэбля са спальні: тахта з дываном, туалетны столік і крэсла.

Экспазіцыя “Гісторыя населеных пунктаў нашага краю” ўтрымлівае ў сабе фотакопіі партрэтаў такіх былых землеўладальнікаў на Барысаўшчыне, як Ян Мікалай, Мікалай Ян, Мікалай Юры і Кшыштоф Радзівілы, Яўстах Тышкевіч, Яўхім Храптовіч, Леў Сапега, Баліслаў Бачызмальскі. Ёсць тут і фотакопіі малюнкаў генеалагічнага дрэва роду Сержпутоўскіх, якім належыў маёнтак Сержпутова, сядзібных палацаў Радзівілаў у Старабарысаве і Тышкевічаў у Лагойску, гаспадарчых пабудоў у фальварку Весялова, плана маёнтка Слізеняў у Мсціжы, фотакопія старонкі Інвентару маёнтка Смаляры (1844 г.), фотакопіі здымкаў сядзібных дамоў Свідаў і Цюндзявіцкіх, лямуса ў маёнтку Глівін і свірана ў Кішчынай Слабадзе, уцалелых гаспадарчых пабудоў былых маёнткаў у Забашавічах і Дзедзелавічах, а таксама рэшткаў аднаго з будынкаў былога маётка Сержпутоўскіх.

Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапіс, якія належаць работнікам гімназіі, прадстаўлены ў экспазіцыі “Мастацкая, дэкаратыўна-прыкладная і навуковая творчасць вучняў і настаўнікаў”. Сярод аўтараў прзвішчы Абрамавай М,М., Бусел І.У., Вафінай В.М., Геллер Ф.М., Лапо Г.У., Дзядковай Л.М., Паўлавец Л.А., Сячко Л.М. Тут мы можам убачыць работы розных жанраў: аплікацыю саломкай, габелен, вышыванку, работы з выкарыстаннем бісера і стразаў, выцынанку, вязанне з нітак, кераміку. Займаюць сываё пачэснае месца і карціны, для напісання якіх выкарыстаны алей, гуаш, туш, акварэль. Усе гэтыя работы аб’яднаныя пачуццем радасці, чаканнем прыходу чагосьці добрага і светлага. Таму і не выпадкова, што выстава і атрымала назву “Вясновы настрой”.

У далейшых планах Савета нашага музея адкрыццё такіх экспазіцый, як “Культавыя пабудовы Барысаўшчыны ў мінулым і сёння”, “Старажытная Барысаўшчына” і “Мастацтва і рамёствы на Барысаўшчыне”.

Запрашаем наведаць наш музей. А калі ў каго-небудзь ёсць прапановы па яго развіццю і камплектаванню, звяртайцеся да нас па адрасе: г. Барысаў, вул. Н-Нёман, 22, тэлефон 8 (177) 722757.

Калі ласка!

Савет музея.

Тэгі:,

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён…
Г.Бураўкін

Утульны будынак на беразе Схі, да якога кожную раніцу гаманлівымі ручайкамі сцякаюцца дзеці… Сцякаюцца, каб пазнаць свет, пазнаць сэнс жыцця. Вось ужо 17 гадоў гасцінна расчыняе дзверы ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” сваім выхаванцам. Гімназія – той асяродак, той невялічкі астравок, дзе пачынаецца ўсведамленне прыналежнасці да нацыі, яе слова, яе культуры.

Сённяшняя сацыяльна-эканамічная сітуацыя прад’яўляе высокія патрабаванні да якасці нацыянальнай адукацыі. За семнаццаць гадоў існавання ўстановы накоплены значны педагагічны, метадычны і прафесійны вопыт.

Адукацыйная мадэль і сістэма дадатковай адукацыі, што склаліся ў гімназіі, здольны абазначыць тую індывідуальную траекторыю, якая забяспечвае асобаснае развіццё кожнага навучэнца. Дзейнасць навуковага таварыства “Светач” актывізуе пазнавальную, пошукава-даследчую работу. Педагогі маюць магчымасць працаваць індывідуальна са сваімі вучнямі і развіваць іх інтэлектуальны патэнцыял, што ўплывае на вынікі навучання. Выпускнікі атрымліваюць дастаткова высокія рэзультаты на ЦТ, што дае ім магчымасць станавіцца студэнтамі розных вышэйшых навучальных устаноў.

Нашы вучні займаюць прызавыя месцы на раённых і абласных алімпіядах, яны неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі і прызёрамі рэспубліканскіх, а таксама міжнародных алімпіяд. Гімназісты паспяхова выступаюць на навукова-практычных канферэнцыях розных узроўняў: раённым, абласным, рэспубліканскім. Сярод вучняў нямала пераможцаў творчых конкурсаў.

Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа – вось што яднае настаўнікаў і вучняў, а пытанні адраджэння і захавання нацыянальнай культуры і мовы стаяць у якасці галоўных. На базе гімназіі адкрыты вучэбна-метадычны цэнтр беларускай культуры, дзейнічае краязнаўчы музей з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму пісьменніку Янку Маўру, музей Афганскай вайны.

Шмат увагі надаецца развіццю эстэтычнай культуры. Папулярнасцю карыстаюцца тэатр-студыя “Ў”, танцавальны калектыў “Аверс”, вакальныя ансамблі “Элегія”, “Дамісолька”, “Мара”, “Расінка”, студыі “Гліняная цацка”, “Саламяны цуд”, “Бісерапляценне”, а таксама студыі паперапластыкі і мяккай цацкі.

Пры гімназіі існуе пачатковая школа, навучанне ў якой таксама вядзецца на беларускай мове. І, як правіла, выпускнікі пачатковай школы складаюць асноўную частку сярод тых, хто паступае ў гімназію пасля заканчэння чацвёртага класа. Разам з тым, у гімназіі чакаюць і вучняў з іншых навучальных устаноў, якія змогуць паспяхова вытрымаць уступныя іспыты ва ўстаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь тэрміны.

Літаратурнае аб’яднанне “Натхненне” (кіраўнік: настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шынкевіч І.А.)

краязнаўчае  таварыства "вытокі“
(кіраўнік: настаўнік гісторыі Дакука С.І.);

лектарскае таварыства “Гістарычная скарбонка”
(кіраўнік: настаўніца гісторыі Ігнаткова В.М.)

этнаграфічна-фальклорнае таварыства “Спадчына”
( кіраўнік: настаўнік студыі Яшчанка А.Ю.)

музычная гасцёўня “У свеце чароўнай музыкі”
(кіраўнік: настаўніца студыі Яшчанка З.К.)

майстар-клас “Захавальнікі рамёстваў”
(кіраўнік: настаўніца нацыянальных рамёстваў Дзядкова Л.М.).

З мэтай стварэння актыўнага  асяроддзя для арганізацыі пошукава-даследчай дзейнасці ў гімназіі наладжаны кантакты з

— Цэнтральнай бібліятэкай імя І.Х.Каладзеева;

— Аб’яднаным краязнаўчым музеем;

— Цэнтрам турызму і краязнаўства;

— Цэнтрам народнай творчасці;

— кінатэатрам “Перамога”;

— газетай “Гоман Барысаўшчыны”;

— часопісам “Народная асвета”

  • Гістарычна-культурныя помнікі -Барысаўшчыны
  • Прыродныя помнікі Барысаўшчыны
  • Пісьменнікі Барысаўшчыны
  • Мастакі Барысаўшчыны
  • Кампазітары Барысаўшчыны
  • Барысаўшчына тэатральная
  • Рэлігійная культура Барысаўшчыны
  • Сучаснае Культурнае жыццё Барысаўшчыны
  • Мясцовыя звычаі і абрады
  • Нацыянальныя касцюмы

Афіцыйныя сайты
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛМинистерство образования Республики Беларусь Минский городской методический порталДетский правовой сайтИнтернет портал "Молодежь Беларуси"
Статыстыка
Google sitemap