Get Adobe Flash player

ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”
за   2008—2009 навучальны год

Пры арганізацыі дзейнасці піянерскай дружыны ў 2008—2009 н.г. былі вызначаны наступныя мэты і задачы:

  • стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару  за гераічнае мінулае сваёй Радзімы;
  • гатоўнасць раскрыць і прымяніць свае здольнасці на карысць сабе, сваей сям’і, іншым людзям, Радзіме;
  • фарміраванне ўсебаковаразвітай асобы;
  • развіцце творчага патэнцыялу піянераў;
  • развіццё піянерскага руху і павышэнне прэстыжу  БРПА.

На пачатак 2008 навучальнага года піянерская дружына імя М.Г. Мармулёва налічвала 480 піянераў. На прыканцы года яе колькасць павялічылася на 81 член.

Работа 2008—2009 года была накіравана на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу года піянеры актыўна ўдзльнічалі ў акцыях: “Дом без адзіноты”, “Падзяліся цяплом душы сваей”, “Ветэраны жывуць побач”, “Падарунак ветэрану”, “Сіні платочак”. “Абеліск”. Піянерамі і членамі БРСМ вялася актыўная работа па аказанню дапамогі ветэранам ВАВ, ветэранам працы. Цімураўцы не толькі віншавалі ветэранаў з Днем Перамогі, але не забывалі пра іх дні нараджэння і іншыя святы: запрашалі на ўрокі Мужнасці, класныя гадзіны, канцэрты. Піянерскія атрады 5в і 5а класаў даведаліся пра цяжкасці жыцця ў гады ВАВ узніцы Сідарэнка Аліны Васільеўны. Рабяты з цікавасцю слухалі аб праведзеных баявых аперацыях у ваенныя часы Астроўскага Яўгенія Васільевіча. Удзел у паісковай акцыі “Гісторыя адной узнагароды” зацікавіў піянераў. Цімураўскія атрады 9б, 9в, 11в  класаў з захапленнем наведваюць ветэрана ВАВ Астроўскага Яўгенія Васільевіча, які з вялікай радасцю заўжды сустракае вучняў. Дзеці ўбачылі сапраўдныя медалі і ордэн Жукава, якімі быў узнагароджаны ветэран; стварылі відэафілім, які быў паказаны на ўроку Мужнасці акцябратам і малодшым піянерам. За актыўны ўдзел у гэтым конкурсе дружына атрымала І месца ў раёне.

13 верасня ў атрадах прайшлі свточныя піянерскія зборы, дзе кожны піянер прымаў актыўны ўдзел і ніхто не застаўся без падарунка.

Піянеры і члены БРСМ з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Маці, акцыі “Першае слова матуля”. Хадзілі да ветэранаў ВАВ і ветэрвнаў працы і віншавалі іх, запрашалі на сустрэчы, сваімі рукамі выраблялі красачныя паштоўкі і кветкі, прыбіралі алею Маці і садзілі клёны ўздоўж алеі.

У святочнай абстаноўцы ў кастрычніку вучні 2-х класаў павялічылі рады БРПА на 85 членаў.  Даказваючы сваімі ўчынкамі  і  справамі, яны сталі сапраўднымі акцябратамі.

У лістападзе праходзіў раённы піянерскі інтэлектуальны тур на веданне гісторыі роднага горада, на якім каманда заняла 3 месца. У гэтым жа месяцы заўжды праводзіцца гімназічная піянерская  акцыя “Дапаможам бібліятэцы”. Піянеры сваімі рукамі стваралі “новае жыццё ” старым кнігам, часопісам.

У красавіку 2009 года прыём у піянеры праходзіў  у афганскім музеі з удзелам  ветэрана-афганца Ясінскага Канстанціна Максімавіча. Піянеры ўважліва слухалі расказ ветэрана пра гераічнае мінулае беларускага народа.

Піянерская дружына прыняла актыўны ўдзел у акцыях “Цуды на Каляды”, “Рука ў руцэ”, “Цёплы дом”. Акцябраты, піянеры, члены БРСМ з радасцю падзялілася сваімі цацкамі, кнігамі, канцтаварамі і іншымі рэчамі з дзеткамі, якія знаходзяцца ў Доме Дзіцяці і сацыяльным прытулку. Нашы рабяты штогод віншуюць гэтых дзяцей з навагоднімі святамі: паказваюць спектаклі, гуляюць у гульні, дораць падарункі. На абласным злёце дружына атрымала грамату за актыўны ўдзел у акцыі “Цуды на каляды”.

Піянеры  нашай дружыны з вялікім гонарам і задавальненнем  удзельнічалі на абласным злеце Барысаўскай раённай піянерскай арганізацыі. Гэта — акцябронак Луцкевіч Данііл (2в кл.), піянеры – Седляр Карына (5а кл.), Бахар Юра (6а кл.), Доўгель Юлія (6а кл.), Крапіўка Марыя (6в кл), Захарэвіч Алена (9б кл.), Сідарэнка Андрэй (9б кл.), Валкавец Дар’я (9б) і інш. За актыўны ўдзел у справах раённай піянерскай арганізацыі вучні атрымалі граматы.

У лютым  былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню юнага героя-анціфашыста: зборы, спартыўныя спаборніцтвы, піянеры прыходзілі ў акцябрацкія атрады і расказвалі пра подзвігі піянераў-герояў.

Традыцыйным стала правядзенне ўрокаў Мужнасці з удзелам ветэрана-афганца Ясінскага Канстанціна Максімавіча, якога заўжды з цікавасці слухаюць нашы вучні рознага узросту, а таксама госці раённага семінара, які праходзіў у гэтым годзе у час свята, прысвечанага Дню Абаронцаў Айчыны. Для членаў БРСМ былі праведзены ваенна-спартыўныя спаборніцтвы, якія паказалі сваю фізічную падрыхтоўку і гатоўнасць абараняць сваю Айчыну.

Піянеры гімназіі не толькі актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах, але і з задавальненнем вядуць школьныя святы і мерапрыемствы, збіраюць макулатуру і металалом, прыбіраюць тэрыторыі і помнікі, саджаюць дрэвы, кустарнікі і кветкі, алеі, удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, акцыях “Чысты двор”, “Зберажом лясы Беларусі”(па збору макулатуры), “Кармушка” і інш. Толькі за гэты год было здадзена каля 11 тон макулатуры. У акцыі па збору макулатуры І месца заняў акцябрацкі атрад 2а класа ( 814 кг), ІІ месца – піянерскі атрад 7а класа ( 774 кг), ІІІ месца 9в класа (268  кг). З кожным годам азарт павялічваецца.

Сакавік выдзяляецца самым прыемным святам для жанчын-ветэранаў, якіх заўжды віншуюць са святам 8 Сакавіка нашы піянеры і запрышаюць на святочны канцэрт з удзелам саміх піянераў,акцябрат і членаў БРСМ.

У красавіку рады БРПО папоўніў 81 вучань. Урачысты прыём прайшоў у афганскім музеі гімназіі з экскурсіяй і сустрэчай ветэрана.

У Дзень піянерскай дружбы адбыліся спартыўныя спаборніцтвы паміж акцябрацкімі атрадамі 3-х класаў.

Штогод на святы, прысвечаныя Дню Перамогі,  Дню абаронцаў Айчыны, піянеры з гонарам нясуць Вахту Памяці ў помніка экіпажу Паўла Рака і ўскладаюць кветкі і вянкі да помнікаў ахвярам фашызму і  загінуўшым лётчыкам на моглках “Барок”.

Па выніках зробленай работы: праведзеных акцый, мерапрыемстваў, конкурсаў,  піянерскі актыў дапамагае выпускаць традыцыйную газету “Піянерскі веснік”.

Па выніках года самымі актыўнымі сталі акцябрацкія атрады 2-х — 4-х класаў, піянеры 5а, 5б, 6а, 6б, 6в, 7а,  8а, 8б, 8в, 9б, 9в класаў.

Але, нягледзячы на добрыя вынікі работы піянерскай дружыны, у  рабоце ёсць недахопы:

  • недастатковая актыўнасць і зацікаўленасць класных кіраўнікоў пры рабоце  з атрадам;
  • цяжкасці з фінансаваннем правадзімых мерапрыемстваў.

У наступным навучальным годзе піянерскай арганізацыі гімназіі неабходна:

  • максімальна павысіць колькасць піянераў;
  • удасканаліць работу з класнымі кіраўнікамі піянерскіх атрадаў;
  • павысіць прыстыж піянерскай дружыны гімназіі ;
  • удасканаліць работу з акцябратамі.

Педагогі-арганізатары:             А.Г. Пушкіна

В.Б. Кудраўцава

Комментарии запрещены.

Афіцыйныя сайты
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛМинистерство образования Республики Беларусь Минский городской методический порталДетский правовой сайтИнтернет портал "Молодежь Беларуси"
Статыстыка
Google sitemap